Асвятленне зроблена

На сайце «ІВ» у рубрыку «Паскардзіцца? Калі ласка!» звярнуліся жыхары райцэнтра наконт асвятлення пешаходнага пераходу каля дзіцячага садка «Іскарка» і вуліцы Савецкай.

«Які год гэтая вуліца патанае ў цемры. Ад д/с «Іскарка» да вул. Паштовай гарыць толькі адзін ліхтар, нягледзячы на тое, што ліхтары ўстаноўлены на кожнай апоры. Гэта ж самы цэнтр горада. Вуліца Леніна асветленая ўдосталь – гарыць кожны ліхтар…», – напісаў жыхар Івацэвіч Аляксей.
Па гэтым пытанні ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ» правяло маніторынг і вызначыла месцы, дзе ёсць тэхнічная магчымасць забяспечыць працу вулічнага асвятлення. У выніку загарэўся ліхтар каля пешаходнага пераходу каля «Іскаркі», а таксама іншыя ліхтары па Савецкай. Як паведамілі ў ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ», усюды, дзе была магчымасць, з’явілася вулічнае асвятленне, на некаторых апорах немагчыма было яго ўключыць з-за прыпаркаваных аўтамабіляў. У цэлым асвятленне вуліцы цяпер стварае добрую бачнасць для вадзіцеляў і пешаходаў.