Ивацевичи ремонт

Ідзе капітальны рамонт вуліцы Інтэрнацыянальнай з устройствам асфальтнага пакрыцця

Цудоўным падарункам да юбілею райцэнтра, згодна з распрацаванай Івацэвіцкім райвыканкамам праграмай па падрыхтоўцы да 500-годдзя г. Івацэвічы, стане капітальны рамонт вуліцы Інтэрнацыянальнай з устройствам асфальтнага пакрыцця і дарожных бартоў. Будаўнічыя работы на гэтым аб’екце выконвае філіял КУП «Брэстаблдарбуд» «Івацэвіцкае ДРБУ-178».
Як паведаміў начальнік філіяла Мікалай Лакішык, работы па вуліцы Інтэрнацыянальнай будуць праводзіцца ў некалькі этапаў. Першы этап – асфальтаванне вуліцы Інтэрнацыянальнай працягласцю 527 метраў, другі этап – устрой-
ства пешаходнай дарожкі і ўстрой-
ства асвятлення вуліцы. Работы па пракладцы асфальту за кошт бюджэтных сродкаў пачаліся ў сакавіку і іх плануецца завяршыць у красавіку. Кошт праекта, матэрыялаў і рамонтна-будаўнічых работ першага этапа – 236 тысяч рублёў. На аб’екце працуюць асфальтаўкладчык, тры каткі, МАЗы і іншая тэхніка пад кіраўніцтвам майстра Максіма Зайкі. У наступныя месяцы пачнуцца работы па пракладцы па гэтай вуліцы пешаходнай дарожкі і асвятлення.
Важнасць гэтай вуліцы для райцэнтра вялікая. Асфальтнае пакрыццё на гэтым участку пераразмяркуе і «разгрузіць» аўтамабільны рух з вуліцы М. Танка і мікрараёна Заходні напрамую да вуліцы Леніна.
Валянціна БОБРЫК.
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.