У райцэнтры пачаліся работы па рэалізацыі новага праекта – будаўніцтва новага жыллёвага комплексу

У рэдакцыю «ІВ» звярнулася жыхарка райцэнтра Галіна Б., якая ўзрушылася наступным фактам: на выездзе з Івацэвічаў па вуліцы Чарткова нейкія аўтамабілі ці трактары праклалі дарогу прама цераз тратуар уздоўж жылых дамоў у напрамку вуліцы Шаўчэнкі. А там жа і дрэўцы…
Сапраўды, такі факт мае месца. Але ніякага супрацьпраўнага дзеяння тут няма: пачаліся работы па ўзвядзенні новага мікрараёна ў Івацэвічах.
Згодна з генпланам, ля гэтых дамоў пройдзе новая вуліца – да перасячэння з вуліцамі Шаўчэнкі і 60 год Кастрычніка. На генеральным плане развіцця нашага райцэнтра на здымку яна паказана стрэлкай. А там, дзе стаіць надпіс «Івацэвічы», і будзе новы мікрараён.
Пра планы будаўніцтва новага мікрараёна мы ўжо расказвалі нашым чытачам. Сёння прыйшоў час пачынаць рэалізацыю плана. Дададзім, што новы мікрараён будзе вельмі адрознівацца па сваім прынцыпе забудовы ад усіх ранейшых. Чым менавіта, што будзе пабудавана ў ім з інфраструктуры, – мы раскажам крышку пазней падрабязна.

Падрыхтаваў Валерый Гапееў.
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.