Ударыла сужыцеля нажом, бо раўнавала

А ён ад атрыманага ранення памёр

Гэтая трагедыя разыгралася ў шматпавярховым доме па вул. Савецкай у Івацэвічах. Жанчына 1982 года нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, у ходзе спрэчкі, якая ўзнікла з сужыцелем, схапіла нож і нанесла яму, сужыцелю, удар.

Ад атрыманага ранення мужчына памёр. Жанчына спужалася, выклікала “хуткую”, медыкі ў сваю чаргу выклікалі міліцыю. Абвінавачваемая сцвярджала, што муж ужо прыйшоў домоў акрываўленым, маўляў, яго на вуліцы хтосьці ўдарыў нажом, але міліцыя даказала, што нездарма есць свой хлеб… У кватэры знойдзены і нож са слядамі крыві. Жанчына ў рэшце рэшт прызналася ў тым, што гэта яна нанесла смяротны ўдар, патлумачыла свой учынак рэўнасцю.

Узбуджана крымінальная справа.

Наш кар.