Міні-прытулак для бадзяжных сабак

Як плануецца, у бліжэйшы час у Івацэвічах будзе адкрыты міні-прытулак (передержка) для бадзяжных жывёл. Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва раёна сумесна з валанцёрамі, жыхарамі Івацэвічаў, якія гатовы прыняць удзел у гэтай справе, аказаць дапамогу, падтрымаць жыллёва-камунальную гаспадарку раёна, бо менавіта на камунальнікаў ускладзена асноўная работа па адкрыцці міні-прытулка.

Так, у нашых Івацэвічах ёсць людзі, якія перажываюць за лёс бяздомных жывёл.  Яны, гэтыя людзі, гатовы ахвяраваць часам і сродкамі дзеля дапамогі жывёлам. Адным з арганізатараў гэтага руху з’яўляецца жыхарка Івацэвічаў,  якая жадае дапамагчы з адкрыццём міні-прытулку і якая запрашае ўсіх нераўнадушных людзей раёна далучыцца да справы.

Кантактныя тэлефоны актывістаў: Святлана – 8 (029) 525-44-15 (МТС); Яўгенія – 8 (029) 222-83-98 (МТС).

Аляксандр ГОРБАЧ.