Лепшы мехдвор – у ААТ «Мілейкі»

Падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці тэхнікі сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд. Тройка лепшых: ААТ «Мілейкі» – першае месца, ААТ «Целяханы-агра» – другое, ААТ «Косава» – трэцяя месца.

Работа праводзіцца ў мэтах забеспячэння належнага парадку і тэхналагічнай дысцыпліны на машынных дварах, стварэння неабходных санітарна-вытворчых умоў для работы механізатараў, своечасовай і якаснай падрыхтоўкі машынна-трактарнага парка да работ у полі.
Як кажуць, рыхтуй летам сані, а зімой – колы. Той, хто належным чынам працуе на мехдварах узімку, будзе мець мінімум праблем вясной і летам.