Ні машыны, ні грошай

У райаддзел міліцыі звярнуўся Р., жыхар вёскі Стайкі.
Вось сутнасць праблемы: у Р. меўся легкавы аўтамабіль «Форд Эскорд» – аўтамабіль не новы, але, тым не меней, быў на хаду. Гаспадар меў жаданне яго прадаць. І вось з’явіўся пакупнік – мужчына цыганскай народнасці з імем Шандор.
Шандор змог угаварыць Р., каб той прадаў яму машыну ў растэрміноўку. Ён даў гаспадару 100 рублёў, паабяцаў надалей кожны месяц прывозіць яшчэ па 100 рублёў і… знік на доўгі час. Р. паведаміў міліцыі дамашні адрас гэтага гора-пакупніка, які пражывае за межамі Брэсцкай вобласці, але, як высвятляецца, Шандор па тым адрасе не паяўляецца. Тым больш, у міліцэйскіх зводках у апошні час з’яўляецца інфармацыя пра падобныя здарэнні, калі машыны прадаюць вось такім чынам і невядома каму. У суседнім Слоніме, да прыкладу, ужо ўзбу-
джана крымінальная справа.
Р. павінен быў зняць машыну з рэгістрацыйнага ўліку, правесці пераафармленне, атрымаць поўнасцю ўсю суму. Але паддаўся на ўгаворы гэтага пакупніка з сумніўнай рэпутацыяй, якога ўбачыў у першы раз, а цяпер не мае ні машыны, ні грошай. Атрымліваецца, падмануў сам сябе.
Яўген МІХНЮК, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Івацэвіцкага РАУС.