У Івацэвіцкі раён – па каханне

У перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2019 года Івацэвіцкім аддзелам ЗАГС Івацэвіцкага райвыканкама зарэгістравана 16 шлюбаў з замежнымі грамадзянамі. За нашымі нявестамі прыязджалі жаніхі з Расіі, Украіны, Таджыкістана, Літвы, Казахстана і Грузіі. У той жа час у ліку замежных нявест фігуравалі толькі прадстаўніцы Расіі і Украіны.
У 2018 годзе такіх шлюбаў было зарэгістравана 23. У лідарах таксама былі жаніхі і нявесты з Расіі і Украіны, але былі жадаючыя ўзяць у жонкі беларуску і прадстаўнікі экзатычных краін, напрыклад, Індыі.

Падчас урачыстай цырымоніі рэгістрацыі шлюбу замежныя жаніхі і нявесты прытрымліваюцца беларускіх нацыянальных традыцый. Напрыклад, жаніх і нявеста сцелюць беларускі ручнік. А пярсцёнкі надзяюць на безназоўны палец правай рукі, а не левай, як прынята, да прыкладу, у некаторых еўрапейскіх краінах.

Н. В. Аўрусевіч, начальнік аддзела ЗАГС Івацэвіцкага райвыканкама.