Валеры гапееў

«І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік»

Сустракайце – новы раман супрацоўніка “ІВ”, пісьменніка Валерыя Гапеева. Калі ранейшыя ягоныя папяровыя кнігі  (“Ноч цмока”, “Пазл”, Мая мілая ведзьма” і іншыя) набыць часам і складана – яны калі ёсць, то ў кнігарнях Мінска, дык гэты прыгодніцкі раман можна купіць, не выходзячы з дому і за вельмі невялікі кошт. Бо гэта кніга – электроннае выданне.

Асаблівасць электроннай кнігі – яе можна чытаць з камп’ютара, планшэта, тэлефона ці з “электроннай чыталкі” – спецыяльнага гаджэта для чытання кніг. На сёння гэта адзін з папулярных спосабаў чытання, ён шырока карыстаецца ў свеце, ёсць у нашай Беларусі і электронныя выдавецтвы, і электронныя кнігарні.

Пра што новы раман аўтара?

Гісторыя кажа, што ідэя рамана пра графа Монтэ Крыста належыць не Дзюма – гэта рэальная гісторыя, крымінальная. І падобныя гісторыі – пра здраду і помсту – хіба не маглі адбыцца дзе заўгодна? Маглі! Раманы з падобным сюжэтам былі напісаны літаральна ва ўсіх літаратурах свету. Акрамя беларускай. То выпраўляем гістарычную несправядлівасць: вось вам раман пра здраду, гады палону і знявагі, бляск золата і халодную помсту (і канешне, з сяброўствам і каханнем). Дабро перамагае зло – вы часта такое сустракаеце ў нашай айчыннай літаратуры? І разам з тым, нічога звышпрыдуманага ці фантастычнага ў кнізе няма: ёсць цалкам рэальная наша Беларусь, рэальныя стасункі рэальных людзей.
А калі казаць надта сур’ёзна, то гэты раман ніколечкі не прэтэндуе ні на якую глыбіню. Аўтар і выдавец мелі на мэце адно: падарыць вам колькі гадзін займальнага чытання.

Кнігу можна набыць у электроннай кнігарні ўсяго за 1,5 рубля – менавіта такі кошт вырашылі паставіць аўтар з выдаўцом.
Набыць кнігу можна тут