На чыгунцы загінуў мужчына

Сёння, калі на гадзінніку было прыкладна каля 6 гадзін раніцы, у праваахоўныя органы паступіла інфармацыя: цягніком Брэст-Мінск непадалёку ад станцыі Косава-Палескае смяротна траўмаваны мужчына.

Факт пацвердзіўся, знойдзена цела загінулага мужчыны. Ім аказаўся жыхар Мінска, пакуль не ўстаноўлена па якой прычыне ён аказаўся ў Няхачаве. Рэйкі ён пераходзіў ва неўстаноўленым месцы (насупраць кафэ “Гасціны двор) і, відаць, не разлічыў адлегласць да хуткага цягніка.

Наш кар.