Выратавальнікі выратоўвалі… выратавальнікаў

Гэтае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося сёння раніцай, 29 студзеня, на 135 кіламетры “алімпійкі” (непадалёку ад кафэ “Валянціна”). Службовы аўтамабіль абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях УАЗ “Патрыёт” рухаўся ў бок Баранавічаў. У момант калі УАЗ пайшоў на апярэджанне грузавога аўтамабіля, які рухаўся ў спадарожным кірунку, “Патрыёт” выйшаў з-пад кантролю.

Машыну павяло ўбок, яе вынесла на раздзяляльны газон, дзе яна некалькі разоў перакулілася. Цікава, што пасля УАЗ усё ж такі стаў на колы, збіўшы 135-кіламетровы знак. На дапамогу да калег прымчаліся выратавальнікі Івацэвічаў. Вынік ДТЗ: двое чалавек – вадзіцель і пасажыр — атрымалі траўмы (усяго ў машыне знаходзілася чацвёра — усе жыхары Брэста), ім аказалі дапамогу івацэвіцкія медыкі. Пры гэтым вадзіцель атрымаў сярэдняй цяжкасці і шпіталізаваны ва УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ».

Дзмітрый ЮДЗІК, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Івацэвіцкага РАУС.

Фото: https://t.me/pressmvd/980