Напаілі бабулю Ліду. І абакралі!

Лідзія У. пражывае ў адным буйным населеным пункце нашага раёна, ёй хутка споўніцца 79 гадоў. Нягледзячы на такі шаноўны ўзрост, жанчына любіць запрашаць гасцей-суседзяў і сама часта ходзіць у госці. Сустрэчы – справа добрая, горш тое, што гэтыя «пасядзелкі» нярэдка суправаджаюцца спажываннем моцным алкагольных напояў.
Штосьці адбывалася ў адзін з вечароў, які меў, так бы мовіць, крымінальную афарбоўку. Бабуля Ліда атрымала пенсію, накіравалася ў госці да суседкі, узяўшы з сабой 200 рублёў – сума, трэба заўважыць, дастаткова буйная. Да суседкі падышлі іншыя знаёмыя, было арганізавана застолле, якое суправа-
джалася спажываннем пладова-ягаднага віна. Закружылася галава ў бабулі Ліды, ап’янела яна і папрасілася прылегчы ў суседкі «на гадзіну-другую».
Заснула жанчына, але адна з удзельніц «вечарыны», раней судзімая маладая жанчына, рашыла праверыць кішэні бабулі Ліды. Знайшла грошы і прысвоіла 160 рублёў. Прачнулася пенсіянерка, праверыла кішэні – няма грошай. Узнікла застольная сварка, пайшлі агульныя абвінавачванні. Стала зразумела, што без удзелу супрацоўнікаў праваахоўных органаў гэты канфлікт «не разруліць».
Зладзейка ўстаноўлена. Яна спачатку аднеквалася, але пад ціскам доказаў прызналася. На ўкрадзеныя грошы яна купіла некалькі бутэ-
лек пладова-ягаднага віна, піва, цыгарэты. Цікава, што ўкрадзеную 100-рублёвую купюру яна не паклала сабе ў кішэню, а ўткнула ў шчыліну штыкеціны плота, нібы непатрэбную паперку… Большая частка грошай вернута.
Была ўзбуджана крымінальная справа.
Няхай гэты выпадак паслужыць урокам для іншых нашых землякоў, хто не пераборлівы ў сувязях. Не кожны з ліку тых, хто сядае з вамі за адзін стол, – чалавек сумленны, законапаслухмяны. Бо некаторыя з такіх гора-сяброў толькі і чакаюць, каб удзельнік застолля выпіў, заснуў, каб пасля правесці рэвізію яго кішэняў…
Віталь КУРАТНІК, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.