Хлеб павінен чарсцвець…

праз 8-10 гадзін пасля печы, калі ў ім адсутнічае «хімія»

У рэдакцыю «ІВ» звярнуўся жыхар Івацэвічаў Аляксандр Іванавіч К.
з пытаннямі адносна якасці нашага хлеба, які выпякае філіял «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» Івацэвіцкага райспажыўтаварыства.
Ці вытрымліваецца рэцэптура і тэхналогія, чаму хлеб на другія суткі ужо заўважна чэрствы? І яшчэ кажуць, нібыта ў свежае цеста дадаецца чэрствы хлеб з таго, які не рэалізуецца цалкам у магазінах.

Гэтае пытанне мы адрасавалі кіраўніцтву раённага спажывецкага таварыства і вось які адказ атрымалі ад намесніка старшыні праўлення Івацэвіцкага раённага спажывецкага таварыства Людмілы Гельмер. Прыводзім яго цалкам.
«В ответ на жалобу жителя города Ивацевичи Александра Ивановича К. на качество формового хлеба филиала «Комбинат кооперативной промышленности» Ивацевического райпо сообщает, что производство хлеба формового осуществляется строго согласно утвержденной рецептуре и технологической инструкции.
Технологическая служба филиала осуществляет ежедневный контроль за качеством выпускаемой продукции.
Срок реализации формового не упакованного хлеба 48 часов. Согласно технологии хлебопекарного производства хлеб начинает черстветь через 8-10 часов после выпечки. Черствость хлеба на 2-е сутки, на которую жалуется покупатель К., это естественный процесс. Замедлить его можно путем введения в состав продукта различных пищевых добавок и улучшителей. В формовом хлебе таких добавок нет, это хлеб без «химии». И тот факт, что хлеб быстро черствеет, лишний раз подтверждает его натуральность.
Мы также реализуем в торговую сеть формовой хлеб в упаковке, срок реализации которого составляет 96 часов. Упакованный хлеб обеспечивает сохранность качества хлеба в процессе перевозки, хранения и реализации.
Филиал «Комбинат кооперативной промышленности» принимает из торговой сети оставшиеся после окончания нормативных сроков реализации хлеб и хлебобулочные изделия только для высушивания и реализует населению через магазины Ивацевичского райпо, как сухарную крошку на корм животным.
Наиболее значимым критерием при выборе хлеба является его свежесть и внешний вид. Технологической службе филиала поставлена задача усилить ежедневный контроль за выпуском хлебобулочной продукции».
Мы зусім не выпадкова выдзелілі гэты абзац у адказе адносна шляхоў рэалізацыі таго хлеба, які доўгі час не раскупляецца ў магазінах і губляе свае смакавыя і спажывецкія якасці. Бо і Аляксандр Іванавіч у сваім звароце згадваў пра тое, каб хлеб з пратэрмінованым часам рэалізацыі прадаваўся насельніцтву па больш нізкай цане на корм хатнім гадаванцам. Як бачым, такі захад камбінатам кааператыўнай прамысловасці зроблены. Аптымальны рэжым захавання хлеба на доўгі час, каб не заплеснеў – у сухарах, тое вядома нам з даўніх часоў. Ці магчыма рэалізацыя чэрствага хлеба ў магазінах з уцэнкай і без высушвання яго на сухары? Такое пытанне разглядаецца, паведамілі нам у спажывецкім таварыстве.
Хочацца дадаць колькі слоў пра смак і смакавыя якасці. Не, не нашага хлеба, а ўвогуле. Чаму нашы дзеці ў большасці не хочуць есці бабуліна варэнне? Не п’юць хатнія кампоты? Не надта кідаюцца і на хатнія пірагі?
Ва ўсім гэтым адсутнічае тое, чаго поўна ў прадуктах у магазінах: так званых «улучшителей вкуса», «разрыхлителей», «усилителей цвета» і яшчэ цэлага шэрагу дабавак, якія ўрэшце не проста мяняюць смак прадукту, але і нас прывучаюць да іншага смаку. Тое, што смак выхоўваецца ў нас з узростам і вопытам жыцця, – не навіна. Сённяшнія маркетолагі мяняюць колер, кансістэнцыю, форму, упакоўку прадукту – і вось тое, на што вы ўчора казалі «несмач», сёння робіцца смачным. Самых розных хітрыкаў процьма, каб зацікавіць, прадаць і пры гэтым – прывучыць да новага смаку.
Адначасова – адвучыць ад смаку былога. І вось ўжо нейкі напой кшталту «Бураціна» падаецца нам не такім смачным як раней, а прычына ў тым, што мы паспрабавалі розных колаў з тымі самымі «усилителями».
Цалкам магчыма, што прадукт і смак яго засталіся ранейшымі. А вось наша здольнасць абіраць «смачнае – нясмачнае» крышку «адкарэкціраваная» новымі тэхналогіямі…

Сухары рэалізуюцца насельніцтву ў мяшках ва ўсіх сельскіх магазінах. Калі раптам вы гэтага не ведаеце, вам дастаткова пакінуць там заяўку.
У нарыхтоўчым кіёску ў Івацэвічах па вул. Касцюшка, 9а можна не толькі здаць другасную сыравіну і няспраўную бытавую тэхніку, але гэтаксама набыць сухары хлебныя сярод шырокага спектру іншых кармоў для хатняй жывёлы.
У Івацэвічах ёсць спецыялізаваны магазін «Корм для жывёлы» па вул. Заслонава (ля Еўраопта). У гэтым магазіне таксама можна набыць увесь спектр кармоў для хатняй жывёлы самай рознай – ад хамячка да цяляці: зерневая група, мясныя паўфабрыкаты замарожаныя (тут перамеленыя на фарш і з косткамі), корм для кошак і сабак грануляваны ў шырокім асартыменце вядомых вытворцаў, камбікармы розныя для вашых гадаванцаў.
Тут жа рэалізуюцца і сухары хлебныя. Як нам паведамілі, за тыдзень магазін у Івацэвічах прадае ў сярэднім 20 мяхоў сухароў. Кошт аднаго мяшка трохі больш за 10 рублёў.