Турнір памяці Уладзіміра Высоцкага прайшоў у Таццянін дзень у Дабромыслі ў 27 раз.

Цёплае зімовае надвор’е сустрэла ўдзельнікаў традыцыйнага раённага тарніру па валейболе. У спартыўнай зале ДУА “Дабромысленскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” як заўжды было шматлюдна. На гэты турнір, прысвечаны памяці паэта, кампазітара, артыста, сабралася пяць мацнейшых каманд з розных арганізацый раёна.

Удзельнічалі каманды Дабромысленскага сельскага Савета, філіяла “Дабромысль” ТАА “Брэст-Травы”, г.Івацэвічы, Івацэвіцкага РАНС, вайсковай часці 7404.

За 27 гадоў у турніры прынялі ўдзел больш за 20 каманд з Івацэвіцкага і Баранавіцкага раёнаў.

Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце “ІВ”.