Падведзены вынікі алімпіяды “Школа бяспекі -2020”

У сценах ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы” сярод вучняў устаноў адукацыі адбыўся другі (раённы) этап рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі – 2020”. Алімпіяда па асновам бяспекі жыццядзейнасці створана для таго, каб выявіць і падтрымаць найбольш адораных вучняў Івацэвіцкага раёна. На ніве спаборніцтваў можна было ўбачыць больш за 90 эрудытаў, якія ўжо ў сваёй установе адукацыі прайшлі своеасаблівы “кастынг”.

Ад узросту ўдзельнікаў залежыў іх удзел у пэўнай катэгорыі. Так, вучні пачатковых класаў прадстаўлялі самую малодшую паралель – 1-4-ыя класы. Далей, 5-7-ыя і, у сваю чаргу, вучні 8-11-ых класаў.

Кожнаму ўдзельніку алімпіяды павінна было адказаць на 50 пытанняў-тэстаў. Варта адзначыць, што ў кожным пытанні правільным лічыўся не толькі адзін варыянт адказу.

Пасля падвядзення вынікаў уладальнікамі ўзнагарод у малодшай узроставай катэгорыі сталі Марчанка Іван, вучань ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы”, другое месца належыць Кавалевіч Дар’і, таксама вучаніцы дадзенай школы, а трэцяе месца заняў прадстаўнік ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы” Палій Ягор.

Сярод навучэнцаў 5-7-ых класаў месцы размясціліся такім чынам: 1-е месца – Рымша Канстанцін (ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы”), 2-е месца – Ефімовіч Арцём, таксама вучань дадзенай школы, 3-е месца – Шыманчык Ксенія (ДУА “Косаўская сярэдняя школа”).

У старэйшай узроставай групе лепшай стала Дзегцярова  Яна з ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы”. На другім месцы – Гобрач Мілана, вучаніца ДУА “Быценьская сярэдняя школа”. Трэці вынік паказала вучаніца ДУА “Косаўская сярэдняя школа” Касцюк Таццяна.

Вучні, якія занялі першыя і другія месцы будуць прадстаўляць Івацэвіцкі раён у трэцім (абласным) этапе алімпіяды рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі – 2020”, які адбудзецца 27 лютага ў горадзе Пінску. Жадаем поспехаў і новых перамог!

Уладзіслава Пархомік, старшы інспектар СПіУГ Івацэвіцкага РАНС.