Лютаўскія падснежнікі

Вось такая зіма ў гэтым годзе – плюсавыя тэмпературы абудзілі раней часу клубні самых першых вясновых кветак – падснежнікаў.

І вызірнулі з зямлі першыя кволыя галоўкі. Гатовыя вось-вось раскрыцца.

Так шкада, што абяцаюць сіноптыкі яшчэ і маразы, і завеі. Зрэшты, шкадаваць па кветках не трэба – іх асаблівасць у тым, што пасля маразоў яны ачуняюць – і раскрыюць свае пялёсткі сонцу.

Вясна хутка!

Валерый Гапееў.