Дарожна-транспартнае здарэнне на мяжы двух раёнаў

Легкавы аўтамабіль імчаў па аўтадарозе Аброва-Тышкавічы-Моталь. Машына знаходзілася на тэрыторыі нашага раёна, да мяжы з Іванаўскім заставалася каля 800 метраў, калі 29-гадовы вадзіцель на гравійным пакрыцці не справіўся з кіраваннем і аўто ўляцела ў меліярацыйны канал.

Цяжкія траўмы атрымаў вадзіцель, якога, хаця ДТЗ адбылося на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна, вырашылі шпіталізаваць у Іванаўскую ЦРБ (Іванава бліжэй ад месца здарэння, чым Івацэвічы). Але характар траўмаў настолькі сур’ёзны, што пацярпелага вадзіцеля плануюць пераводзіць у бальніцу Пінска.

Дзмітрый ЮДЗІК, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Івацэвіцкага РАУС.

(будзе дапоўнена).