волейбол ивацевичи

Вызначыліся лепшыя валейбалісты раёна

16 красавіка ў спартыўнай зале ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы» прайшоў апошні тур чэмпіянату Івацэвіцкага раёна па валейболе.

На працягу чэмпіянату восем каманд – Івацэвіцкая ДСПМК-18, Івацэвіцкая ЦРБ, Івацэвцкі лесхоз, другі асобны батальён в/ч 7404, ААТ «Івацэвічдрэў»,ВСУ «ДЮСШ Івацэвіцкага раёна», Вулька-Аброўская і РСАУ «Вымпел» –  змагаліся за лідарства. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: так, трэцяе месца заняла каманда Івацэвіцкай ЦРБ, другое месца ў каманды ААТ «Івацэвічдрэў», а пераможцай чэмпіянату Івацэвіцкага раёна па валейболе стала каманда ВСУ «ДЮСШ Івацэвіцкага раёна». Лепшым іграком прызнаны Юрый Мінчук з каманды Івацэвіцкай ДСПМК-18.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.