Цвіце ляшчына…

Хто завітвае ў лес прыканцы лютага ці ў пачатку сакавіка? Няма ж там чаго шукаць у гэты час. І менавіта ранняй вясной, яшчэ ў канцы лютага, а цяпер дык і з сярэдзіны, пачынае цвісці арэшнік ці, па-іншаму, ляшчына.

Гэтыя светла-жоўтыя “завушніцы”, пры дакрананні да якіх сыплецца драбнюсенькі пылок, так званыя мужчынскія кветкі. Куст ляшчыны выглядае пужлівай нявестай у бразготках.

А жаночыя кветкі, тыя, з якіх з’явяцца арэхі, зусім непрыкметныя. Яны знаходзяцца ў почках побач, і не заўважыць адразу. Адно тырчаць звонку два-тры тоненькія чырванаватыя вусікі…

Зацвіў арэшнік – значыць, перазімавалі, значыць, хутка вясна…

Валерый Гапееў, фота Валерыя Міскевіча.