Якія змены чакаюць у вясеннім прызыве?

У ваенным камісарыяце Івацэвіцкага раёна ўжо ідзе падрыхтоўка да будучага вясенняга прызыву. Выстаўлена картатэка грамадзян, якія падлягаюць прызыву, праводзіцца іх папярэдняе апавяшчэнне і выклік у ваенны камісарыят для ўдакладнення асабістых дадзеных.
Супрацоўнікі групы прызыву ўдакладняюць, ці мае малады чалавек права на адтэрміноўку на прызыўной камісіі. Магчыма, у грама-
дзяніна змянілася сямейнае становішча ці ён паступіў у вучэбную ўстанову.
Будучы прызыў будзе мець свае асаблівасці: раней грамадзяне, якія скончылі прафесійна-тэхнічныя, сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі і ў гэтым жа годзе паступілі ў вышэйшыя ўстановы адукацыі, атрымлівалі адтэрміноўку на заканчэнне адукацыі. З гэтага года такога не будзе, гэтыя юнакі адразу трапляюць у чарговы прызыў на медыцынскую камісію. Яшчэ адна змена тычыцца тых, хто навучаецца за мяжой. Цяпер штогод да 1 лістапада яны абавязаны прадстаўляць даведку аб тым, што яны навучаюцца. Тым самым пацвяр-
джаць сваю адтэрміноўку.
Таксама змяніліся патрабаванні да стану здароўя прызыўнікоў. 7 лютага была афіцыйна апублікаваная новая рэдакцыя інструкцыі аб вызначэнні патрабаванняў да стану здароўя грамадзян, звязаных з вайсковым абавязкам, распрацаваная спецыялістамі Міністэрства абароны і Міністэр-
ства аховы здароўя. Ніякіх новых захворванняў у інструкцыі няма, спецыялісты толькі ўдакладнілі крытэрыі да наяўных. У папярэднім дакуменце некаторыя дыягнастычныя крытэрыі былі прапісаныя невыразна, таму некаторыя прызыўнікі выкарыстоўвалі гэта як магчымасць, каб «адкасіць».
Дарэчы, аднаго прызыўніка, які намагаўся «адкасіць» ад мінулага прызыву ўжо асудзілі. Ён заплаціць штраф. Яшчэ адзін прызыўнік чакае суда. Нагадаем, што няяўка па выкліку ў ваенны камісарыят (адасобленае падраздзяленне) без уважлівай прычыны для прыпіскі да прызыўнога ўчастку цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад двух да трох базавых велічынь. Тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, цягне накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да шасці базавых велічынь. Няяўка без уважлівай прычыны на мерапрыем-
ствы па прызыве на воінскую службу па павестцы (накіраванню) ваеннага камісарыята (адасобленага падраздзялення) (у тым ліку няяўка грама-
дзяніна, які адмовіўся ад атрымання такой павесткі або накіравання) або ў тэрміны, усталяваныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калі гэта няяўка не перашкодзіла прыняццю і (або) рэалізацыі рашэння прызыўной камісіі (ваеннага камісара) аб выкананні грамадзянінам вайсковага абавязку, – цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь. Парушэнне грамадзянамі абавязкаў па воінскім уліку цягне накладанне штрафу ў памеры ад двух да трох базавых велічынь. Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу караецца штрафам, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, здзей-
сненае шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання, альбо сімуляцыі захворвання, альбо падробкі дакументаў ці іншага падману, караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Ухіленне прызыўніка або ваеннаабавязанага ад воінскага ўліку караецца штрафам або арыштам на тэрмін да трох месяцаў.
Арцём Кірута, начальнік групы прызыву ваеннага камісарыята Івацэвіцкага раёна.