Адзначылі Дзень роднай мовы дыктоўкай

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца па ўсім свеце 21 лютага, Маладзёжны парламент пры Івацэвіцкім раённым савеце дэпутатаў сумесна з райкамам ГА “БРСМ” правёў у ДУА “Ліцэй Івацэвцкага раёна” адмысловую акцыю, прымеркаваную да гэтага свята.

Прадстаўнікі Маладзёжнага парламенту разам з вучанямі 10-11 класаў філалагічнага профілю ліцэя вырашылі адзначыць Дзень роднай мовы незвычайна – і разам напісалі дыктоўку па кнізе “Мая мілая ведзьма” вядомага пісьменніка з Івацэвіччыны Валерыя Гапеева. Мэта акцыі – пазнаёміць маладых людзей з сучасным аўтарам беларускай літаратуры і беларускімі творамі для падлеткаў.

Старшыня Маладзёжнага парламенту Ганна Ільяшэвіч расказала навучэнцам ліцэя пра яго дзейнасць і заклікала ліцэйскую моладзь да супрацоўніцтва. Канешне, на дыктоўку завітаў і сам аўтар твору Валерый Гапееў. Ён расказаў рабятам пра тое, як важна захаваць і развіваць родную мову. А ў рабят была магчымасць задаць пісьменніку пытанні. У падарунак Валерый Гапееў пакінуў свае кнігі “Я размалюю для цябе неба..”

Спадзяёмся, такія дыктоўкі стануць добрай традыцыяй ў Дзень роднай мовы ва ўсіх установах адукацыі.