У Івацэвічах у скверы па вул. Савецкай адбыўся мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
21 лютага ў скверы па вул. Савецкай Івацэвічаў адбыўся мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемствы прыйшлі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі сілавых структур, працоўных калектываў, навучэнцы школ і педагогі.
Да прысутных звярнуўся старшыня Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Сарока, які ў сваім выступленні павіншаваў са святам прысутных, падзякаваў людзям старэйшага пакалення, хто змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны ці хто выконваў інтэрнацыянальны доўг. Навучэнец СШ №3 г. Івацэвічы Мікалай Гардзейчык ад імя падрастаючага пакалення падзякаваў абаронцам Айчыны за тое, што наша краіна жыве без вайны.
Аб’яўлена хвіліна маўчання. Ускладаюцца вянкі і кветкі да помніка воінам, загінуўшых у баях падчас вызвалення горада Івацэвічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ад кіраўніцтва раёна гэта зрабілі намеснік старшыні райвыканкама Алег Раўчэня і старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Сарока.
Аляксандр ГОРБАЧ (фота аўтара).