Наталлі Кулецкай прысвоена званне Народнага майстра Беларусі

Віншуем нашу зямлячку, Наталлю Кулецкую, педагога дадатковай адукацыі ДУА “Косаўская сярэдняя школа”, настаўніка-дэфектолага ДУА “Косаўскі яслі-сад” з прысваеннем звання Народнага майстра Беларусі.

З нагоды гэтай важнай  падзеі запрашаем усіх жадаючых на ўрачыстасць, якая будзе ладзіцца 3 сакавіка 2020 года ў Косаўскім ГДК. Пачатак мерапрыемства ў 16.00.

ДУК “Івацэвіцкая раённая клубная сетка”.