Першым абанентам «Ясна» – падарунак

Івацэвіцкі ўчастак электрасувязі Бярозаўскага занальнага вузла электрасувязі віншуе першых абанентаў «Ясна»

Па ўсёй краіне «Белтэлекам» развівае сучасную оптавалаконную інфраструктуру, якая дазваляе забяспечыць якасна новы ўзровень паслуг. Брэнд «Ясна» аб’ядноўвае пакетныя рашэнні для абанентаў сетак GPON. Тры асноўныя паслугі – высакахуткасны Інтэрнэт, тэлебачанне ZALA, безлімітная тэлефанія ў сетцы «Белтэлекам».
Нядаўна кампанія «Белтэлекам» падключыла мільённага абанента «Ясна», з гэтай нагоды па ўсёй краіне атрымліваюць падарункі тыя абаненты «Ясна», якія падключылі пакет паслуг першымі ў красавіку 2016 года і працягваюць карыстацца ім да гэтага часу.
У Івацэвіцкім раёне такі шчасліўчык – Святлана Гаравая. Кіраўнік Івацэвіцкага ўчастка электрасувязі Сяргей Снітко ўручыў «юбілярцы» памятны падарунак і кветкі. Жанчына прызналася, што сюрпрыз атрымаўся вельмі нечаканым і прыемным.
– Мне спадабаўся гэты пакет паслуг, што я магу званіць без абмежаванняў у сетцы «Белтэлекам», гэта для мяне важна, бо маці пажылога ўзросту жыве ў Гомельскай вобласці. Цяпер магу быць з ёй на сувязі пастаянна. І яшчэ па адным фактары, чаму абрала яго, – хуткі інтэрнэт, бо сын у мяне «танкіст», гуляе ў гульню «World of Tanks», – расказала Святлана Гаравая.
Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.