Прынцыповая гульня з “Крэпасцю”

У мінулую нядзелю, 1 сакавіка, прайшла чарговая гульня першынства Аматарскай хакейнай лігі “Бярэсце”: ХК “Рысі” ў Кобрыне сустракалася з прамым канкурэнтам за лідарства з ХК “Крэпасць” з Брэста.

Нашы сапернікі ў апошніх турах набралі добры тэмп і ўжо апярэдзілі ХК “Рысі” ў турнірнай табліцы, таму нашы рабяты выйшлі на гульню вельмі засяроджанымі. Як вынік, пасля першых двух перыядаў “Рысі” вялі з лікам 4:0, толькі ў трэцяй 20-мінутцы брэстчане змаглі адквітаць адну шайбу. Галы ў складзе нашай каманды забілі Юрый Былінскі (двойчы), Сяргей Паўловіч, Сяргей Емельянчык.

Аляксандр ГОРБАЧ.