Тэсты на каранавірус – не для ўсіх жадаючых

Чытачы звярнуліся ў рэдакцыю раённай газеты з пытаннем, ці можна ў Івацэвіцкай ЦРБ здаць аналіз на каранавірус.  Карэспандэнт высвятліў сітуацыю і ўзяў каментарый у намесніка галоўнага ўрача Івацэвіцкай ЦРБ Аляксандра Машко.

Ён расказаў, што ў райцэнтры тэст на каранавірус не робяць, але ёсць магчымасць узяць біялагічны матэрыял і адправіць яго на праверку ў Мінск. Рэзультат будзе гатовы на працягу 24 гадзін. Але такія тэсты будуць рабіць не ўсім жадаючым праверыцца, а толькі тым пацыентам, у якіх ёсць для гэтага сур’ёзныя падставы: гэта тыя, хто кантактаваў з чалавекам, у якога падцверджаны дыягназ “каранавірус”, а таксама тыя, хто прыехаў у Беларусь з краін, дзе гэты вірус атрымаў шырокае распаўсюджанне – Кітай, Італія, Іран, Паўднёвая Карэя і г. д.

Усім астатнім трэба звярнуцца да ўрача агульнай практыкі для пастаноўкі дакладнага дыягназу і вызначэння далейшага лячэння.

Ганна Ільяшэвіч.