Віншуем з узнагародай!

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №79 аб узнагароджанні ордэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, арганізацый гандлю, адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных і жыхарка Івацэвіцкага раёна – Вольга Мікалаеўна Дуброўская, аператар адкрытага акцыянернага таварыства «Д-Эмбрэйс». Усяго ордэна Маці ўдастоены 57 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.