Найда шукае гаспадара

Работнікі Івацэвіцкага ЖКГ праводзяць адлоў сабак – і падчас яго правядзення яны “затрымалі” вось гэтага прыгожага васьмімесячнага сабачку – Найду. Найда была змешчана ў вальер ЖКГ на вул. Сікорскага, перад намі, валанцёрамі Івацэвічаў, зараз стаіць задача – знайсці для Найды гаспадара. Зразумела, бясплатна.

Ім можа стаць любы жыхар Івацэвічаў ці раёна. І новаму гаспадару Найды пашанцуе, бо яна – стэрылізаваная, дагледжаная, паслухмяная, але пры гэтым актыўная, гуллівая, добра пільнуе двор. Звяртайцеся па нумары тэлефона 8(033)323-44-40. Станьце гаспадаром гэтай прыгожай Найды – і яна аддзячыць вам вернасцю і бездакорнай службай.

Вольга БЕЛАВУС, валанцёр, г. Івацэвічы.