Да заканчэння работ нязручнасці магчымы

У рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка Івацэвіч, якая паскардзілася на лужыну па вул. Механізатараў.  Жанчына адзначыла, што ўся вада з яе ідзе ў прыватную каналізацыю, да з’яўлення тратуарнай сцежкі такога не было.

Карэспандэнт “ІВ” узяў каментарый у намесніка старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Андрэя Рэгеса.

– Сітуацыю на праезнай частцы вул. Механізатараў, дзе пасля праліўнога дажджу, што прайшоў 4 сакавіка, утварылася лужына, вывучаюць праекціроўшчыкі і будаўнікі, якія тут працуюць. Яшчэ адзін істотны момант: аб’ект у стадыі будаўніцтва, ён не ўведзены ў эксплуатацыю, таму магчымы нязручнасці. Пра праблему ведаем, будзем яе вырашаць, – расказаў ён.