Вулічнае асвятленне ў Рэчках будзе зроблена

У рэдакцыю «ІВ» звярнуўся жыхар в. Рэчкі Даніла Мікалаевіч С. і расказаў наступнае. Ужо колькі часу ў вёсцы электрыкі вядуць мадэрнізацыю ліній электраперадач. Так, былі нязручнасці для людзей, але ж усе былі папярэджаны, цярпелі, бо разумелі, што калі трэба, дык трэба.
Але вось новая лінія запрацавала, электрычнасць у хатах вяскоўцаў з’явілася, але ж па вуліцы Першамайскай у Рэчках не працуе вулічнае асвятленне – не гарыць ніво-
дзін ліхтар, у той час як на іншых вуліцах ліхтары спраўна запальваюцца. Чаму так атрымалася?
Па вуліцы Першамайскай у вёсцы стаіць 46 дамоў, з іх у 30 дамах пражываюць людзі. Раней, як апавядаюць жыхары Рэчак, па вуліцы гарэла шэсць ліхтароў.
У Рэчкаўскім сельвыканкаме ведаюць аб праблеме. Але, запэўніваюць, сітуацыя знаходзіцца на кантролі. Па плане электрыкі павінны закончыць увесь комплекс работ у вёсцы да 30 сакавіка – менавіта пра гэта былі папярэджаны ўсе жыхары вёскі, кожны асабіста, літаральна пад роспіс.
Як паведаміў «ІВ» начальнік Івацэвіцкага раёна электрасетак філіяла Баранавіцкія электрычныя сеткі РУП «Брэстэнерга» Аляксей Папко, для заканчэння работ і на-
дзейнай работы вулічнага асвятлення, у прыватнасці на гэтай вуліцы, неабходна устанавіць новае абсталяванне. Што і будзе зроблена ў бліжэйшы час. У любым выпадку, работы будуць завершаны ў тэрмін і ў тым аб’ёме, які быў вызначаны планам мадэрнізацыі.
Падрыхтаваў Валерый ГАПЕЕЎ.