Кніга Алеся Зайкі пра Івацэвічы – пераможца ў рэспубліканскім конкурсе на лепшае краязнаўчае выданне

Кніга Алеся Зайкі стала пераможцай у рэспубліканскім конкурсе на лепшае краязнаўчае выданне ў намінацыі “Краязнаўства рэгіёнаў Беларусі”
12-13 сакавіка ў Мінску праходзіў І краязнаўчы форум Беларусі, удзел у якім прыняло каля 250 краязнаўцаў нашай краіны. На другі дзень работы форума былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне. Усяго журы давялося разгледзіць больш за 200 работ.
Рэдакцыяй “ІВ” на конкурс была заяўлена кніга Алеся Зайкі “Крыніцы і вытокі”, у стварэнні якой супрацоўнікі рэдакцыі таксама прынялі актыўны ўдзел. Выданне твора фінансавалася райвыканкамам.
Кніга атрымала Дыплом пераможцы ў сваёй намінацыі, які быў уручаны рэдактару кнігі Валерыю Гапееву.