Каб дапамагчы Сафіі
Рэдакцыя «ІВ» зусім нядаўна пісала пра дзяўчынку з Ляхавіцкага раёна Сафію Жагунь з дыягназам «Спінальная цягліцавая атрафія 1 ступені». Прэпарат, які можа дапамагчы дзяўчынцы, вырабляецца ў ЗША і каштуе 2,5 млн долараў.
14 сакавіка на рынку ў райцэнтры па вул. Клютко прайшоў дабрачынны кірмаш, на якім можна было набыць вырабы мясцовых рамеснікаў, дамашнія прысмакі і іншыя тавары, якія ахварявалі нераўнадушныя жыхары раёна.
Нават нягледзячы на дрэннае надвор’е, людзі прыйшлі паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі. Дарэчы, і шэраг арганізацый раёна прынялі ўдзел у зборы грашовых сродкаў на лячэнне дзяўчынкі.
Пры дапамозе такіх кірмашоў валанцёры намагаюцца прыцягнуць больш увагі да бяды, у якой апынулася сям’я Сафіі Жагунь. Валанцёры папярэджваюць, што ахвяраваць грошы можна толькі на арганізаваных мерапрыемствах і на афіцыйныя рахункі дзяўчынкі, ні ў якім выпадку не ахвяруйце сродкі махлярам, якія ходзяць па кватэрах. Валанцёры ніколі не займаюцца пакватэрнымі абыходамі.