На базе 174-га вучэбнага палігона  Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны праходзяць  вучэбныя зборы

На базе 174-га вучэбнага палігона  Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны праходзяць  вучэбныя зборы з асабістым складам збору рэзерву па спецыяльнасці «Камандзір аддзялення зенітнай устаноўкі ЗУ 23-2».

Сюды з’ехаліся сяржанты з розных частак нашай краіны. Раней яны пазнаёміліся з канструкцыяй зенітнай ўстаноўкі, прыёмамі яе абслугоўвання, рамонту і эксплуатацыі, а цяпер ваеннаслужычыя, як кажуць, панюхаюць пораху –папрактыкуюцца ў стральбе з ЗУ-23-2, а таксама паспрабуюць свае сілы ў якасці камандзіраў баявых разлікаў.

– Служба ў рэзерве – гэта новы і цікавы вопыт. Я працую сістэмным адміністратарам у прыватнай кампаніі, таму раней не шмат ведаў пра армейскае жыццё, – расказаў малодшы сяржант Раман Мохар. – Цяпер асвоіўся, ужо “пазнаёміўся” з аўтаматам Калашнікава, зенітнай устаноўкай ЗУ-23-2. Даведаўся шмат новай інфармацыі. Прызыўнікам жадаю не баяцца арміі, бо гэта сапраўды карысная школа жыцця.

Службай у рэзерве задаволены і Радзівон Жук:

– Усе тыя навыкі, якія разлічваў атрымаць падчас службы ў арміі, атрымаў. Можна сказаць, што ўсе чаканні апраўдаліся. Асабліва запомніліся першыя дні службы, першая стральба і прысяга. Я думаю, што гэтыя армейскія моманты застаюцца ў памяць любога салдата. У мяне ёсць пажаданне да будучых салдатаў: не будзьце абыякаваымі да службы, праяўляйце сябе, тады гэты час будзе не патрачаны дарма, служба будзе на карысць, – гаворыць ваеннаслужачы.

Як адзначыў намеснік начальніка 174-га вучэбнага палігона  ВПС і войскаў СПА па ідэалагічнай рабоце Вадзім Амельчанка, за час вучэбных сбораў ваеннаслужачыя не толькі ўдасканаляць свае веды і ўменні, але і знойдуць новых сяброў, бо, як вядома, няма больш непарушнага сяброўства, чым загартаванае армейскім жыццём.

Ганна Ільяшэвіч.