Івацэвіцкая раённая арганізацыя “БелТІЗ”- лепшая ў вобласці

Справаздачна-выбарчы сход Івацэвіцкай раённай арганізацыі “БелТІЗ” прайшоў 20 сакавіка ў Івацэвіцкім ГДК. Перад пачаткам яго правядзення перад прысутнымі інвалідамі выступіў галоўны ўрач Івацэвіцкай ЦРБ Васіль Юзэфовіч, які пазнаёміў з актуальнай інфармацыяй, што тычыцца захворванняў на каранавірус і ў Беларусі, і ў свеце ў цэлым.

Пасля адбылася самая прыемная падзея для ўдзельнікаў мерапрыемства. Старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” Ірына Юрэня ў сваёй прамове адзначыла: Івацэвіцкае аб’яднанне інвалідаў па зроку ў трэці раз запар стала лепшым у Брэсцкай вобласці. Кіраўніку нашай арганізацыі Івану Каленіку ўручаны пераходны Кубак.

Пасля была справаздача Івана Каленіка, прысутныя падрабязна пазнаёміліся з тым, як вялася дзейнасць у аб’яднанні інвалідаў па зроку ў апошнія гады. У ходзе галасавання Іван Каленік аднагалосна абраны старшынёй раённай арганізацыі на новы тэрмін.

Аляксандр ГОРБАЧ (фота аўтара).