Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Наталля Голуб сустрэлася са старшакласнікамі ДУА «Косаўская СШ»

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Івацэвіцкай выбарчай акрузе №11 Наталля Голуб наведала Косава, дзе сустрэлася са старшакласнікамі ДУА «Косаўская СШ».

Галоўнай тэмай сустрэчы стала 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел памочнік дэпутата Міхаіл Кавальчук, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вольга Белякова і старшыня Маладзёжнага парламента Івацэвіцкага раёна Ганна Ільяшэвіч.

Наталля Голуб напачатку сустрэчы расказала школьнікам пра дзейнасць Нацыянальнага сходу РБ, падзялілася ўспамінамі пра працоўную дзейнасць у раённай арганізацыі ГА «БРСМ» і расказала пра сваё захапленне спартыўным турызмам. Школьнікі ў сваю чаргу задавалі дэпутату свае пытанні. Так, іх цікавіла, як дзяржава падтрымлівае ветэранаў, хто з яе сям’і ваяваў у Вялікую Айчынную, як у школьныя гады яна дапамагала ветэранам.

Затым разам з валанцёрамі «Светача» ўдзельнікі сустрэчы з салодкім падарункам наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Алену Філіпаўну Кажамякіну. Алена Філіпаўна была дзяўчынкай, калі пачалася вайна. Зусім юнай яна стала сувязной партызанскіх атрадаў брыгады Панамарэнка, пазней усю яе сям’ю ўзялі ў штаб брыгады.

Падрабязнасці чытайце ў бліжэйшым нумары “ІВ”

 

Ганна Ільяшэвіч.