“Рысі” – пераможцы першынства “Бярэсце”

Трэцюю перамогу запар у рамках першынства Аматарскай хакейнай лігі “Бярэсце” атрымалі  хакеісты ХК “Рысі”. Нашы рабяты сустракаліся з кобрынскай “Бонай” – традыцыйна вельмі непрыемным сапернікам.

І на гэты раз гульня атрымалася даволі напружанай, тым не меней, нашы хакеісты змаглі зламаць супраціўленне кабрынчан, атрымаўшы перамогу з лікам 7:6. Тройчы ў складзе нашай каманды вызначыўся С. Паўловіч, двойчы – А. Шаршуновіч. Гэта была апошняя гульня “рэгуляркі”, перамога дазволіла стаць пераможцамі першынства. На другім месцы – “Гарынь” са Століна, на трэцім – “Крэпасць” з Брэста.

Як звычайна, у нашай каманды нямала асабістых перамог. Так, С. Гарчакоў стаў лепшым бамбардзірам па сістэме гол +пас – 29 ачкоў. Лепшы снайпер – Аляксандр Шаршуновіч, які закінуў 16 шайб.

Рэгулярнае першынства завершана, але пачынаюцца серыя плэй-оф. Нашым сапернікам у матчах 1\2 фіналу стаў бярозаўскі “Крэчат”. Першая гульня пройдзе ў Івацэвічах, серыя будзе цягнуцца да двух перамог.

Аляксандр ГОРБАЧ.