ХК “Рысі” згуляюць з ХК “Крэчат” у Івацэвічах 28 сакавіка

ХК «Рысі», якія з’яўляюцца пераможцамі першынства АХЛ «Бярэсце», 28 сакавіка ў Лядовай арэне г. Івацэвічы правядуць першы паўфінальны матч серыі плэй-оф лігі. Сапернік – ХК «Крэчат» з Бярозы.
Гульня пачнецца ў 16.00.
Кошт білетаў – 3 рублі (дарослы), 65 кап. (дзеці да 16 гадоў).
Нагадаем, што серыя плэй-оф будзе цягнуцца да дзвюх перамог. Наступную гульню нашы хакеісты правядуць у гасцях, у Бярозе.
Сектар спорту і турызму райвыканкама.