Матч-рэванш пройдзе ў Пружанах

Вынікі першай гульні серыі плэй-оф аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце» не парадавалі аматараў спорту нашага раёна: ХК «Рысі», якая з’яўляецца пераможцам першынства 2019-2020 гадоў, на дамашняй арэне нечакана саступіла ХК «Кіты» з Пружан – 3:4.

Нягледзячы на істотную перавагу, нашым рабятам у гэтай гульні пашчасціла вызначыцца толькі тройчы: шайбы закінулі С. Паўловіч, У. Баўфалік, А. Пруднікаў. Тры галы забілі і пружанскія хакеісты. Быў прызначаны овертайм, у ходзе якога больш удачлівымі былі «Кіты».

Такім чынам, ХК «Рысі» чакае матч-рэванш, ён пройдзе ў бліжэйшыя выхадныя ў Пружанах. Нашай камандзе нельга прайграваць, бо серыя плэй-оф цягнецца да дзвюх перамог.

Аляксандр ГОРБАЧ.