Больш за 20 сабак з прытулку г. Івацэвічы знайшлі новы дом

У лютым 2020 года ў Івацэвічах распачаў сваю работу прытулак для бадзяжных сабак. За гэты час больш за 20 чатырохногіх жыхароў прытулку знайшлі сабе новы дом. Аб гэтым расказала валанцёр Вольга Белавус.

– За час работы прытулку яшчэ ні адзін сабака не быў усыплёны. У сацыяльнай сетке «Укантакце» мы стварылі групу (https://vk.com/podaridomsobakakot) , дзе можна ўбачыць, якія сабакі цяпер шукаюць дом, а таксама тых шчасліўчыкаў, якія ўжо адправіліся ў любячыя сем’і. Людзі ахвотна адгукаюцца на заклік узяць сабе чатырохногага сябра, за гэта ім вялікі дзякуй. Нашы «выхаванцы» знайшлі сем’і ў  Любішчыцах, Дабромыслі, Мілейках, Івацэвічах і іншых вёсках раёна, – расказала Вольга Белавус. – Была такая сітуацыя: толькі вылажылі ў групу фатаздымак сабакі, тэлефануе мужчына і кажа “Толькі ўбачыў, адразу зразумеў, гэта мой сабака. Нікому яго не аддавайце, я сёння прыеду і забяру”. І забраў. Прыстроілі сабак нават у Пружанскі раён, зрабіць гэта нам дапамаглі калегі-валанцёры з Бярозы. Цяпер у прытулку ўсё яшчэ застаюцца 17 «хвосцікаў» – 4 дарослыя сабакі, астатнія шчанюкі. Сабакі ў прытулку – дагледжаныя, актыўныя, лёгка ідуць на кантакт. Будуць сапраўднымі сябрамі тым, хто ўпусціць іх у сваё жыццё. З дастаўкай і стэрылізацыяй мы дапаможам. Таксама мы будзем радыя ўсім, хто хоча дапамагчы прытулку. Вялікую падтрымку акажаце набыццём корму або калі папоўніце нашу «сям’ю» валанцёраў. Даглядаюць сабак у прыюце чатыры дзяўчыны, не шкадуючы ўласнага часу і сродкаў. Чым больш людзей – больш карысці.. Хочацца сказаць дзякуй Маладзёжнаму парламенту, які аказаў дапамогу ў набыцці корму для сабак. Мы радыя любой дапамозе.

Связацца з валанцёрамі можна па тэлефонах +375-33-323-44-40 (Вольга),+375-29-525-44-15 (Святлана).