З 1 красавіка ў Беларусі скасаваны сертыфікат аб праходжанні Дзяржтэхагляду транспартнага сродку

Цяпер для атрымання дазволу на ўдзел у дарожным руху сертыфікат аб праходжанні тэхагляду не патрэбен.

Патлумачу больш зразумела: супрацоўнік ДАІ, які спыніць транспартны сродак, зараз можа папрасіць прад’явіць вадзіцельскае пасведчанне і тэхнічны пашпарт – і ўсё. Але гэта зусім не значыць, што супрацоўнік ДАІ не зацікавіцца фактам праходжання Дзяржтэхагляду – ён можа ўпэўніцца ў тым па наклейцы на лабавым шкле аўтамабіля ці нават “прабіўшы” дадзеныя на аўто ва ўласным смартфоне. Дзяржтэхагляд праходзіць трэба ў абавязковым парадку, гэта павысіць агульную бяспеку на дарогах.

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.