Бацькоўскі сход

У ДУА “Даманаўская сярэдняя школа” адбыўся  школьны бацькоўскі сход з удзелам работнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Выконваючы абавязкі начальніка Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Дыдышка нагадаў усім асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў побыце і як паводзіць сябе, калі здарылася бяда.

Не засталася без увагі і тэма, звязаная з папярэджаннем пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. Работнік МНС прывёў выпадкі пажараў з удзелам дзяцей, патлумачыў, што асноўнай прычынай гібелі малалетніх дзяцей  на пажарах з’яўляецца пакіданне іх без нагляду дарослымі. З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў выратавальнік заклікаў бацькоў кантраляваць дзяцей, не дазваляць ім песціцца з запалкамі і піратэхнікай, навучаць правілам бяспекі, дзеянням у выпадку пажару.

Віталь Аляксандравіч нагадаў усім прысутным аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці, а таксама неабходных мерах засцярогі пры спальванні смецця на прысядзібных участках.

Івацэвіцкі РАНС.