Рыхтуецца да летняга адпачынку фестывальная пляцоўка ля Вулькаўскага возера ў Целяханах

Праязджаючы міма Вулькаўскага возера, заўважаеш чысціню і парадак на фестывальнай пляцоўцы. Міжволі забываеш пра трывожныя навіны, будзённыя клопаты, гледзячы на цудоўную прыроду, прыцягальнае люстэрка возера, мілыя альтанкі…


Як расказаў дырэктар філіяла «Целяханскі» ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ» Аляксандр Здзітавец, на аб’екце «Амфітэатр» вядуцца планавыя падрыхтоўчыя работы да пачатку летняга сезона.
Тут добраўпарадкоўваецца тэрыторыя, прыбіраецца прыбярэжная зона, своечасова падсыпаецца пляж, прыводзяцца ў адпаведны стан малыя архітэктурныя формы. За кошт бягучага рамонту зроблены навесы, дзіцячыя пясочніцы.
Летась поўнасцю перарабілі альтанку, якая «ўпіраецца» ў возера. Яе аблюбавалі мясцовыя рыбакі і, закінуўшы вуды з яе, гадзінамі чакаюць улову. Альтанка карыстаецца папулярнасцю.
У планах філіяла «Целяханскі» падрамантаваць дарожкі, бо летам фестывальная пляцоўка – месца масавага адпачынку, правядзення турзлётаў і спартыўных мера-
прыемстваў. Плануецца прадоўжыць рамонт лавак «гля-
дзельнай залы» амфітэатра. Іх тут устаноўлена 60. з іх 25 ужо заменена, 30 зроблена, але яшчэ не прывезена з базы і не ўстаноўлена.
Выконваюцца работы на аб’екце «Амфітэатр» за кошт сродкаў філіяла. Займаюцца гэтым спецыялісты і рабочыя ўчастка па добраўпарадкаванні і бягучым ўтрыманні жыллёвага фонду пад кіраўніцтвам майстра Аляксандра Олеха, работнікі ўчастка гаража і будаўнікі. Усім хапае работы: ад галоўнага інжынера Андрэя Даютава да прыбіральшчыка. Усё гэта робіцца для прыемнага і карыснага адпачынку людзей, якія чакаюць лета.