Сіламі і стараннямі вяскоўцаў і для вяскоўцаў

Узведзена капліца ў Халап’і ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворцы.

Асвячэнне яе планавалася на Вялікдзень, але адбудзецца пасля стабілізацыі сітуацыі ад наступстваў каранавіруса.
У будаўніцтве «малой царквы» ў в. Халап’я прымалі ўдзел многія вяскоўцы, хто рублём, хто майстэрскімі рукамі, хто малітвай, дапамагалі хто чым і не вясковыя людзі, кіраўнікі, благачынны. але ініцыятарам гэтай добрай справы стаў палкоўнік марской пяхоты ў адстаўцы, ураджэнец і жыхар вёскі Мікалай Івановіч. Яго стараннасцю, фінансавымі ўкладаннямі і ваеннай адказнасцю за пачатую справу будаўніцтва капліцы завершана, тэрыторыя агароджана, дрэўцы і кветкі высаджаны, засталіся штрыхі па добраўпарадкаванні – і асвячэнне.
Для Мікалая Аляксандравіча гэтая справа не выпадковасць. Ён нарадзіўся тут, тут прайшло яго дзяцінства, і потым, куды б яго лёс ні закінуў, а па свеце яго добра «паштарміла», ён заўсёды ведаў, што вернецца ў родную вёску. Пасля васьмі класаў Мікалай самастойна прыняў рашэнне паступаць у сувораў-
скае вучылішча, потым – ваеннае вучылішча, акадэмія, універсітэт… Прайшоў службу на Далёкім Усходзе ў самых элітных войсках – марской пяхоце. Кадравы афіцэр камандаваў аховай мяжы з Кітаем, выконваў складаныя аперацыі ў басейне Ціхага і Паўночнага Ледавітага акіяна, прайшоў Чачню, і ў 61 год ён, дасягнуўшы па службовай ваеннай лесвіцы высокіх вяршынь, вяртаецца з жонкай у яго родную вёску. Тут ён будуе хату і марыць аб падарунку маці да стагоддзя – пабудаваць капліцу.
Мама не дажыла да 100 гадоў паўтара месяца, яна была вельмі набожнай, хадзіла ў царкву ў Івацэвічы, а як не здужала па гадах, то паціху выходзіла да Крыжа і малілася, малілася і дома, у сваёй хаце, кажа Мікалай Аляксандравіч.
Сын вельмі хацеў парадаваць самага роднага чалавека ў жыцці – пабудаваць «малую царкву» тут, каб ёй і іншым вясковым бабулькам тут, на месцы, можна было пакласці паклон, перахрысціцца і памаліцца.
Пракручваючы запіс размовы з палкоўнікам, адчуваю, што ў Бога не бывае выпадковасці. Менавіта гэтаму ваеннаму, дысцыплінаванаму, напорыстаму чалавеку, было наканавана звыш заняцца гэтай справай. Бог вымяраў яго цярплівасць, адпраўляючы з кабінета ў кабінет рознага ўзроўню інстанцый, каб завяршыць круг падрыхтоўкі дакументаў на выдзяленне ўчастка, дазволу на будаўніцтва. Другі круг выпрабаванняў давялося прайсці ў пачатку будаўніцтва. Але сёння ўсё засталося ззаду. Капліца ззяе прыгажосцю, прыцягваючы і радуючы вока і душу.
І Мікалай Аляксандравіч гатовы заўсёды казаць, што ў Беларусі жывуць самыя лепшыя людзі. Усё жыццё ён, ведаючы свой задзірлівы характар, лічыў, што не дастойны «звання» сапраўднага веруючага. Але заўсёды прытрымліваўся ісціны, што жыць трэба па сумленні. Ён з рэдкай кагорты тых, хто праўду рэжа ў вочы, а такія людзі не ўсім бываюць даспадобы. Тым не менш, Мікалай Івановіч застаецца чалавекам ваенным і ў грамадзянскім жыцці, па звычцы ён з вечара плануе заўтрашні дзень. Ён прывык усё пачатае даводзіць да канца, рабіць – на выдатна і ніяк інакш. Гэтаму ён вучыў дваіх сыноў і вучыць унукаў.
Закладку капліцы правёў благачынны цэркваў Івацэвіцкага раёна протаіерэй Грыгорый Піліпчук вясной мінулага года. І летась на зімняга Міколу Угодніка асвяцілі абразы ў новым будынку.


Блаславенне Божае ўсім, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве «малога храма». У спісе, хто ахвяраваў грошы, сам палкоўнік, Алеся Пухава, Аляксандр Кушнер, Вячаслаў Хаваеў, Мікалай Куіс, Ула-
дзімір Жыгар, Сяргей Харужы, Дзмітрый Пытляк, Галіна Бахур, Вячаслаў Белавус, Мікалай Куіс, Генадзь Саўчык, Сяргей Кудравец, Юрый Ляўко, Сяргей Міхнюк, Галіна Івановіч, Соф’я Кушнер, Марыя Бенюш, Надзея Меляшэнка, Валянціна Пранько, Марыя Куіс, Марыя Клютко, Ніна Пісная, Вольга Локунь, Ганна і Аляксандр Молашы, Валянціна і Людвіг Крот, Галіна Муца, Галіна Олех, Наталля Ланец, Святлана Мацешык, Святлана Бондар, Святлана і Сяргей Касавец, Таццяна Гарапека, Таццяна Касьянік, Аляксандр
Скробат, Дзмітрый Молаш.
Аляксей Сытаў, Віктар Надудзік, Сяргей Олех і Павел Радзько бясплатна накрылі дах.
У планах Мікалая Івановіча ўвекавечыць імёны ўсіх вяскоўцаў, хто ваяваў у гады Вялікай Айчыннай. Ён прасіў звярнуцца праз газету да ўсіх, хто можа дапамагчы ўзнавіць імёны і прозвішчы выхадцаў в. Халап’я, якія загінулі на палях баёў і якія памерлі ў мірны час пасля вайны. У кнізе «Памяць. Івацэвіцкі раён» значацца толькі тры прозвішчы загінулых вяскоўцаў Халап’і, а франтавікоў і партызан было ў вёсцы пасля вайны амаль у кожнай хаце. Хочацца нікога не забыць, казаў палкоўнік, бацька якога таксама чэсна і аддана ваяваў за радзіму.
Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА
і з архіва сям’і Івановічаў.