Анна Ильяшевич Ивацевчи

Ганна Ільяшэвіч – пераможца абласнога конкурсу

24 красавіка ў Брэсце адбылося ўзнагароджванне пераможцаў і лаўрэатаў абласнога творчага конкурсу сярод маладых журналістаў «Прафсаюзны рух Брэстчыны: гісторыя, людзі, справы».
У намінацыі «Лепшы аўтарскі матэрыял аб дзейнасці прафсаюзных арганізацый Брэсцкай вобласці на сучасным этапе» пераможцам прызнана карэспандэнт КУП «Рэдакцыя раённай газеты «Івацэвіцкі веснік» і праграма радыёвяшчання «Раённае радыёвяшчанне» Ганна Ільяшэвіч.
Цырымонія ўзнагароджвання праходзіла ў рамках прэс-канферэнцыі для рэгіянальных СМІ, прысвечанай да свята 1 Мая і 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі.
Узнагароды пераможцам уручыў Аляксандр Мурашкін, старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
Арганізатарамі конкурсу выступілі Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў і Брэсцкая абласная арганізацыя ГА «Беларускі саюз журналістаў». Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся маладыя журналісты рэдакцый друкаваных і электронных СМІ Брэсцкай вобласці ва ўзросце да 31 года. Усяго на конкурс было прадстаўлена 28 газетных публікацый і 11 тэлевізійных сюжэтаў.
Калектыў рэдакцыі «ІВ» віншуе Ганну Ільяшэвіч з узнагародай і жадае новых творчых перамог.

Дзяніс Карпаў,
фота Валерыя КАРАЛЯ.

Анна Ильяшевич