
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №137 ад 22 красавіка 2020 года аб узнагароджванні ордэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага і фінансавага сектараў, аграпрамысловага комплексу, арганізацый гандлю, адукацыі, аховы здароўя, культуры, СМІ, Узброеных Сіл і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных і жыхаркі Івацэвіцкага раёна:
Тамара Мікалаеўна Галавач, работніца Целяханскага філіяла Івацэвіцкага раённага спажывецкага таварыства;
Наталля Аляксееўна Мялік, жывёлавод адкрытага акцыянернага таварыства “Горталь” Івацэвіцкага раёна;
Юлія Аляксееўна Якімовіч, хатняя гаспадыня г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна.
Усяго ордэна Маці ўдастоены 60 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.