Ваеннаслужачыя 174 вучэбнага палігона ВПС і войскаў СПА уласнаручна вырабілі паштоўкі з віншаваннямі для ветэранаў

Час імкліва бяжыць наперад, аддаляючы нас ад трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. Але ён не ўладны над подзвігам нашых продкаў, якія ў кровапралітных баях адстаялі права людзей быць свабоднымі, усталявалі мір на зямлі. Памяць пра іх гераічную самаахвярнасць жыве ў сэрцах нашчадкаў, як і ўдзячнасць за яе — і мёртвым, і жывым вызваліцелям.
Ваеннаслужачыя 174 вучэбнага палігона ВПС і войскаў СПА уласнаруч вырабілі паштоўкі з віншаваннямі для ветэранаў Вялікай Айчыннай Вайны, якія змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах, працавалі ў тыле, набліжаючы Перамогу.
Маляўнічыя паштоўкі, у якіх шчырыя словы падзякі за Перамогу, ўжо адправіліся адрасатам. Як адзначыў намеснік начальніка 174 вучэбнага палігону па ідэалагічнай рабоце Вадзім Амельчанка, захаванне памяці аб тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, вызваляючы Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – абавязак кожнага з нас.