У ДУА “Яслі-сад №4 г. Івацэвічы” прайшоў незвычайны бацькоўскі сход

У мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства ў ДУА адбыўся бацькоўскі сход “Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове”, на якім прыемна было  чуць з вуснаў дзяцей мілагучную беларускую мову праз песні, вершы, прыпеўкі,   загадкі  і казкі.

Пачаўся бацькоўскі сход з вечара паэзіі “Гучы беларуская мова”, дзе выхаванцы  сярэдніх груп расказвалі пацешкі і вершы   на беларускай мове, аўтарамі якіх з’яўляюцца  Н.Гілевіч, В.Вітка, Э.Агняцвет, А. Вольскі і інш.

Педагогі  пазнаёмілі бацькоў з работай, якая праводзіцца ў садку. Найбольш плённымі зарэкамендавалі сябе тэматычныя тыдні: “Мову родную люблю я”, “Куточкі маёй малой Радзімы”, “Гучы беларуская мова…”,  у час якіх беларуская мова прайшла праз розныя віды дзіцячай дзейнасці. У  рамках тэматычных тыдняў  з уделам бацькоў прайшлі  мерапрыемствы, якія пазнаёмілі дарослых з формамі работы па далучэнню дзяцей да беларускай мовы і культуры з дапамогай гульнёвых метадаў і прыёмаў. Гэта абудзіла ў бацькоў і дзяцей любоў і павагу да сваёй краіны, роднай мовы, традыцый, народнай спадчыны, жаданне фарміраваць усё гэта і ў сваіх дзяцей.

З мэтай фарміравання ўстойлівай цікавасці да багацця беларускай мовы, фарміравання каштоўнасных адносін да яе педагагічныя работнікі прадставілі бацькам “Панараму педагагічнага вопыту” (метадычныя распрацоўкі па арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове);  папоўнілі развіваючае прадметна-прасторавае асяроддзе дыдактычнымі гульнямі на беларускай мове: “Народная цацка – люстэрка культуры”, “Збяры ўраджай”, “Па слядам сімвалаў”,  прадставілі ноўтбук для дзіцячых рук “Падарожжа з Васільком і Васілінкаю па роднаму краю”; аформілі картатэку моўных гульняў “Давай пагаворым па-беларуску”, “Перакладчыкі”,  картатэку пацешак, забаўлянак, рухавых гульняў.

На  “Выставе народных промыслаў”, якая ладзілася ў  садку, бацькі і дзеці  любаваліся прыгажосцю вырабаў з гліны і саломы, дрэва і тканіны, здзіўляліся талентам, працавітым і умелым рукам сваіх бацькоў, дзядуль  і бабуль.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Фалітарык І.І., Трында А.В., СацішурІ.Р., падрыхтавалі  з выхаванцамі старэйшых груп  драматызацыю беларускіх народных казак    “Зайкава хатка”, “Верабей і мыш”, “Каза Манюка”.

Бацькі выхаванцаў з’яўляліся не толькі гледачамі. Яны з задавальненнем   паказалі свае ўменні і веды пра родную мову і свой край ў  слоўнікавых гульнях, такіх як  “Чароўны куфэрак”, “Славутасці майго раёна”, “Прыказкі і прымаўкі роднага краю”.

Алена Навумчык.