Два выхаванцы СДЮШАР г. Івацэвічы гуляюць у вышэйшай лізе першынства Беларусі па футболе.

Гэта Ілья Васілевіч, які належыць БАТЭ і на правах арэнды выступае за «Славію» (Мазыр), і Аляксей Вакуліч, які гуляе за дэбютанта вышэйшай лігі ФК «Смалявічы».

Менавіта мінулая пятніца, калі стартаваў 12 тур чэмпіянату Беларусі, асабліва запомняцца Аляксею Вакулічу: у гульні супраць «Гарадзеі» ў першым тайме ён аддаў галявы пас, а пасля і сам забіў гол. «Смалявічы» перамаглі з лікам 4:1, а Аляксей сваёй гульнёй пацвердзіў, што невыпадкова балельшчыкі гэтай каманды прызналі яго лепшым іграком каманды ў красавіку. Ганарымся Аляксеем, упэўнены, што і Ілья Васілевіч у самым хуткім часе парадуе нас галамі.

Аляксандр ГОРБАЧ.

На здымку: Аляксей Вакуліч з прызам лепшага іграка ФК «Смалявічы» за месяц.