У Івацэвіцкім раёне – 19 медалістаў

Як хутка бяжыць час. А ва ўмовах каранавіруснай інфекцыі наогул непрыкметна завяршыўся для школьнікаў і выпускнікоў навучальны год, і ўжо прайшлі і выпускныя экзамены.

У панядзелак, 8 чэрвеня, у навучальных установах раёна быў апошні экзамен для адзінаццацікласнікаў.  11 чэрвеня ва ўсіх школах і Ліцэі Івацэвіцкага раёна адбудзецца ўрачыстае ўручэнне атэстатаў  аб агульнай сярэдняй адукацыі 349 выпускнікам.

Адметна, што сёлета атрымаюць атэстаты асобага ўзору 19 выпускнікоў раёна (летась было 18). З іх 17 чалавек будуць узнагароджаны залатымі медалямі, два – сярэбранымі. Найбольш медалістаў у ДУА «Ліцэй Івацэвіцкага раёна» – 5, у СШ №1 г.Івацэвічы і СШ №4 г. Івацэвічы – па 4. Медалісты ёсць у Косаўскай СШ, Рэчкаўскай, Целяханскай і Яглевіцкай СШ. Віншуем!

Валянціна БОБРЫК.