Новая карэта хуткай дапамогі – за сродкі раённага бюджэту

Аддзяленне хуткай дапамогі УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» 11 чэрвеня атрымала новую карэту хуткай дапамогі маркі «Рэно». Яна яшчэ ўкамплектоўваецца дадатковым абсталяваннем, ідзе працэс пастаноўкі на ўлік, але ўжо сёння фельчары і ўрачы ацанілі яе павышаную камфортнасць і зручнасць.
Аўтамабіль хуткай дапамогі набыты за сродкі раённага бюджэту. Кошт яго амаль 112 тысяч рублёў. Выкарыстоўвацца хуткая будзе для абслугоўвання выклікаў хворых, але найперш для аператыўнай дастаўкі хворых у медыцынскія ўстановы міжраённага і абласнога ўзроўню, адзначыў галоўны ўрач райбальніцы Васілій Юзэфовіч. Адметна, што пакупка адбылася напярэдадні прафесійнага свята медыкаў і стане яшчэ адной нагодай для святочнага настрою.
Валянціна БОБРЫК, фота Валерыя МІСКЕВІЧА.